Быць чалавекам – цяжкае прызванне,

Не ўсім, не кожнаму ўтрымаць яго.

Т.Бондар

10.12.2020 г. у  рамках адзінага дня беларускага  маўлення ў  6  “Г”  класе была праведзена дыскусія “Быць чалавекам”. Галоўнымі пытаннямі былі: шчасце – гэта..? сэнс жыцця я бачу ў …? Вучням было прапанавана паразважаць   над гэтымі і іншымі пытаннямі. Шасцікласнікі з вялікай асалодай успаміналі прыказкі пра чалавечыя якасці, малявалі, выказваліся па пытаннях дыскусіі. Мерапрыемства было цікавым і займальным.